тыябактэ́рыі
(ад тыя- + бактэрыі)
бактэрыі, здольныя акісляць серавадарод і іншыя адноўленыя злучэнні серы, серабактэрыі.
тыябактэ́рыі
(ад тыя- + бактэрыі)
бактэрыі, здольныя акісляць серавадарод і іншыя адноўленыя злучэнні серы, серабактэрыі.
тыяко́л
(
1) сінтэтычны матэрыял, падобны да каўчуку, які ідзе на выраб шлангаў, труб, ізаляцыі, правадоў і
2) лекавы прэпарат у выглядзе белага або ружовага парашку, які выкарыстоўваецца як адхарквальны сродак.
тыямі́н
(
вітамін Bi, анеўрын, водарастваральны вітамін, неабходны для нармальнай дзейнасці нервовай сістэмы.
тыя́ра
(
1) галаўны ўбор старажытных персідскіх і асірыйскіх цароў;
2) галаўны ўбор рымскага папы.
тыяспірты́
(ад тыя- + спірты)
тое, што і меркаптаны.
тыясульфа́ты
(ад тыя- + сульфаты)
солі тыясернай кіслаты, выкарыстоўваюцца ў фатаграфіі, медыцыне, тэкстыльнай і скураной прамысловасці.
тыяфе́н
(ад тыя- +
гетэрацыклічнае злучэнне, бясколерная вадкасць, якая валодае араматычнымі ўласцівасцямі; змяшчаецца разам з бензолам у каменнавугальнай смале; выкарыстоўваецца ў арганічным сінтэзе.
тыяфено́л
(ад тыя- + фенол)
сярністы аналаг фенолу; бясколерная вадкасць з непрыемным пахам; выкарыстоўваецца ў сінтэзе фарбавальнікаў, стабілізатараў сінтэтычных каўчукоў.