Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мезаа́там

(ад мезон + атам)

атам, у якім адзін з электронаў атамнай абалонкі замешчаны адмоўна зараджаным мезонам або мюонам.

мезабла́ст

(ад меза- + -бласты)

тое, што і мезадэрма.

мезагле́я

(ад меза- + гр. glia = клей)

студзяністы слой паміж знешнім (эктадэрма) і ўнутраным (энтадэрма) слоем клетак, якія пакрываюць цела кішачнаполасцевых жывёл.

мезадэ́рма

(ад меза- + -дэрма)

сярэдні зародкавы лісток у мнагаклетачных жывёл (акрамя губак і кішачнаполасцевых) і чалавека, размешчаны паміж эктадэрмаю і энтадэрмаю.

мезаза́ўр

(ад меза- + -заўр)

вымерлы прэснаводны паўзун, які жыў у палеазоі.

мезазо́і

(н.-лац. mesozoa)

тып беспазваночных жывёл спрошчанай будовы, якія з’яўляюцца эндапаразітамі марскіх беспазваночных; уключае класы артанектыдаў і дыцыемідаў.

мезазо́й

(ад меза- + -зой)

чацвёртая эра ў геалагічнай гісторыі Зямлі, сярэдняя паміж палеазоем і кайназоем; працягвалася 160—170 млн. гадоў.

мезазо́йскі

(ад мезазой);

м-ая эра — тое, што і мезазой.

мезака́рпій

(ад меза- + гр. karpos = плод)

сярэдні слой каляплодніка раслін (напр. сакавітая мякаць плада гарбуза).

мезакарыёты

(н.-лац. mesocaryota)

арганізмы, якія па тыпу арганізацыі ядра і клетак з’яўляюцца прамежкавымі паміж пракарыётамі і эўкарыётамі.