Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

лексікало́гія

(ад гр. leksikos = слоўнікавы + -логія)

раздзел мовазнаўства, які вывучае лексіку.

лексікастаты́стыка

(ад лексіка + статыстыка)

тое, што і глотахраналогія 2.

лексіко́граф

(ад лексікаграфія)

спецыяліст у галіне лексікаграфіі.

лексіко́лаг

(ад лексікалогія)

спецыяліст у галіне лексікалогіі.

лексіко́н

(гр. leksikon)

1) даўнейшая назва слоўніка (напр. «Лексікон» П. Бярынды);

2) запас засвоеных чалавекам слоў і выразаў.

лексі́чны

(гр. leksikos)

які мае адносіны да лексікі, слоўнікавы.

ле́ктар

(лац. lector)

асоба, якая чытае лекцыі.

лекто́рый

(с.-лац. lectorium)

1) арганізацыя, якая наладжвае чытанне публічных лекцый;

2) цыкл лекцый, аб’яднаных тэматычна ці прызначаных для пэўнага кола слухачоў;

3) памяшканне для чытання публічных лекцый.

лекцы́н

(н.-лац. leccinum)

шапкавы базідыяльны грыб сям. балетавых, які расце ў лясах; у ліку відаў — падасінавік, падбярозавік.

ле́кцыя

(лац. lectio = чытанне)

1) вусны выклад вучэбнага прадмета ў вышэйшай навучальнай установе;

2) публічнае выступленне на якую-н. тэму.