пеніцы́л
(н.-лац. penicillium)
недасканалы грыб сям. карэміяльных, які развіваецца ў выглядзе плесні на глебавых і іншых субстратах; выкарыстоўваецца для вырабу антыбіётыкаў, у сыраварэнні.
пеніцылі́н
(н.-лац. penicillinum, ад лац. penicillum = мяцёлка, гронка)
лекавы прэпарат, антыбіётык, прыгатаваны з некаторых відаў грыбковай цвілі.
пеніяфо́ра
(н.-лац. peniophora)
губавы базідыяльны грыб сям. картыцыевых, які расце ў лясах на драўніне лісцевых і хвойных парод, на сценах драўляных будынкаў.
пенс
(англ. pence, мн. ад penny = пені)
1) разменная манета Англіі, роўная 1/100 фунта стэрлінгаў;
2) старадаўняя англа-саксонская сярэбраная манета (з канца 18 ст. медная, а з 1860 г. бронзавая).
пенсіён
(фр. pension; ад лац. pensio = плацеж)
уст. тое, што і пенсія.
пе́нсія
(лац. pensio = плацеж)
рэгулярнае грашовае забеспячэнне за выслугу гадоў, па інваліднасці і інш.
пенсіяне́р
(фр. pensionnaire, ад лац. pensio = плацеж)
чалавек, які атрымлівае пенсію.
пенснэ́
(фр. pince-nez, ад pincer = зашчаміць + nez = нос)
акуляры без дужак, якія трымаюцца на пераноссі пры дапамозе спружынкі.
пенстэмо́н
(н.-лац. penstemon)
травяністая расліна сям. залознікавых з ланцэтным лісцем і белымі, чырвонымі, бэзавымі або сінімі кветкамі ў суквеццях, пашыраная ў Паўн. Амерыцы і Усх. Азіі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
пента-
(гр. pente = пяць)
першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае «пяць».