Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

п’еза-

(гр. piezo = цісну)

першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцці «ціск», «ціснуць».

п’езаглі́пты

(ад п’еза- + гр. glyptos = вылеплены)

характэрныя паглыбленні на паверхні метэарытаў, якія нагадваюць адбіткі пальцаў на мяккай гліне.

п’езаква́рц

(ад п’еза- + кварц)

разнавіднасць кварцу, што пры змене формы і аб’ёму ўтварае электрычныя зарады на гранях крышталя; выкарыстоўваецца ў радыётэхніцы, электраакустыцы і інш.

п’езакера́міка

(ад п’еза- + кераміка)

керамічныя матэрыялы з п’езаэлектрычнымі (гл. п’езаэлектрычнасць) уласцівасцямі.

п’езамагнеты́зм

(ад п’еза- + магнетызм)

намагнічанасць антыферымагнетыкаў.

п’езаметры́чны

(ад п’еза- + метрычны)

які адносіцца да вымярэння ціску, звязаны з ім.

п’езаэлектры́чнасць

(ад п’еза- + электрычнасць)

электрычныя зарады, якія ўзнікаюць на гранях некаторых крышталёў у выніку механічнага ўздзеяння.

п’езаэфе́кт

(ад п’еза- + эфект)

узнікненне электрычных зарадаў на гранях некаторых крышталёў пад дзеяннем дэфармацыі (напружання).

п’езо́метр

(ад п’еза- + -метр)

прыбор для вымярэння механічнага напружання і ціску.

пейза́ж

(фр. paysage, ад pays = мясцовасць, краіна)

1) агульны выгляд якой-н. мясцовасці (напр. горны п., лясны п.);

2) малюнак краявіду ў жывапісе, мастацкай літаратуры (напр. п. Шышкіна, п. у творах Чорнага).