Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тыфлапедаго́гіка

(ад гр. typhlos = сляпы + педагогіка)

састаўная частка дэфекталогіі, якая займаецца пытаннямі выхавання і навучання дзяцей са слабым зрокам і сляпых.

тыфлатэ́хніка

(ад гр. typhlos = сляпы + тэхніка)

1) раздзел тыфлапедагогікі, які распрацоўвае тэхнічныя сродкі для пераадолення слепаты і разладу зроку;

2) сукупнасць тэхнічных сродкаў, прызначаных для карэкцыі або кампенсацыі дэфектаў зроку.

тыфлі́т

(ад гр. typhlon = сляпая кішка)

запаленне сляпой кішкі.

тыфо́ід

(ад тыф + -оід)

уст. лёгкая форма брушнога тыфу.

тыфо́н

(гр. Typhon)

1) стогаловая агнядышная пачвара ў старажытнагрэчаскай міфалогіі;

2) прыбор на маяках і суднах, які падае сігналы ў час туману.

ты́фула

(н.-лац. typhula)

базідыяльны грыб сям. рагацікавых, які паразітуе на злакавых, бабовых раслінах.

тыфулёзы

(ад тыфула)

хваробы раслін, якія выклікаюцца грыбамі тыфуламі.

тыхагене́з

(ад гр. tyche = выпадковасць + -генез)

эвалюцыя арганізмаў, заснаваная на выпадковых зменах.

ты́хіус

(н.-лац. tychius)

жук сям. даўганосікаў; трапляецца на культурных і дзікарослых бабовых раслінах на палях, лугах, узлесках.

тыя-

(гр. theion = сера)

першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае «сера», «серны».