Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

лек

(алб. lek)

грашовая адзінка Албаніі, роўная 100 кіндаркам.

лека́ж

(ням. Leckage, ад Leck = цячэнне)

страта вагі або аб’ёму тавару ў выніку яго выцякання або прасыпання з тары ў час перавозкі.

лекана́кціс

(н.-лац. lecanactis)

накіпны сумчаты лішайнік сям. леканакцінавых, які трапляецца на кары і драўніне хвойных Дрэў.

лека́нія

(н.-лац. lecania)

накіпны сумчаты лішайнік сям. леканоравых, які расце на кары дрэў, апрацаванай драўніне.

лекано́ра

(н.-лац. lecanora)

накіпны сумчаты лішайнік сям. леканоравых, які расце на кары дрэў, апрацаванай драўніне, камянях.

лекі́сты

(ад англ. lake = возера)

група англійскіх пісьменнікаў сентыментальна-рамантычнага кірунку (канец 18 — пач. 19 ст.), якая выступала супраць псеўдакласіцызму.

лекі́ф

(гр. lekythos)

старажытнагрэчаскі гліняны распісны сасуд з вузкім горлам і вертыкальнай ручкай для туалетнага алею.

лексе́ма

(ад гр. leksis = слова)

лінгв. слова як самастойная сэнсавая адзінка, якая разглядаецца ва ўсёй сукупнасці сваіх форм і значэнняў.

ле́ксіка

(гр. leksikos = слоўнікавы)

1) сукупнасць слоў якой-н. мовы або дыялекту;

2) сукупнасць слоў, якія ўжываюцца ў пэўнай сферы дзейнасці (напр. рамесніцкая л.);

3) слоўнікавы склад твораў якога-н. аўтара.

лексікагра́фія

(ад гр. leksikos = слоўнікавы + -графія)

раздзел мовазнаўства, які займаецца тэорыяй і практыкай укладання слоўнікаў.