Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бенка́рт, банка́рт

(ст.польск. bęnkart, ад с.-в.-ням. benchart)

назва пазашлюбнага дзіцяці на Беларусі ў 16 — першай пал. 19 ст. (параўн. байструк).

бентазу́х

(ад гр. benthos = глыбіня + suchos = кракадзіл)

вымерлае земнаводнае падкласа лабірынтадонтаў, якое вяло прыдонны спосаб жыцця; вядома з адкладаў трыясу.

бе́нталь

(англ. benthal, ад гр. benthos = глыбіня)

дно вадаёма і прыдонны слой вады, заселеныя арганізмамі.

бентані́т

(ад англ. Benton = назва мясцовасці ў ЗША)

разнавіднасць адбельвальных глін, якая складаецца ў асноўным з монтмарыланіту.

бе́нтас

(гр. benthos = глыбіня)

сукупнасць арганізмаў, якія насяляюць дно вадаёмаў.

бенуа́р

(фр. baignoire)

тэатральныя ложы на ўзроўні партэра.

бенч

(англ. bench)

марская або азёрная тэраса, створаная абразіяй 1 у карэнных пародах ля асновы кліфа.

беняты́ты

[н.-лац. bennettitopsida, ад I. Bennett = прозвішча англ. батаніка (1801—1876)]

клас вымерлых дрэвападобных раслін аддзела голанасенных, блізкіх да сучасных сагаўнікавых, якія існавалі ў пермі — меле.

бера́рдыус

(н.-лац. berardius)

кіт сям. дзюбарылых цёмнабурай афарбоўкі, пашыраны ў Ціхім акіяне.

бераўні́т

(ад чэш. Beraun = назва радовішча ў Чэхіі)

мінерал чырвона-бурага, радзей цёмна-зялёнага колеру са шкляным бляскам.