Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пе́джэнт

(англ. pageant)

перасоўная сцэна ў выглядзе вялікай павозкі ў сярэдневяковым тэатры.

педо́лаг

(ад гр. pais, -idos = дзіця + -лаг)

спецыяліст у галіне педалогіі.

педо́метр

(ад лац. pes, pedis = нага + -метр)

прыбор у выглядзе кішэннага гадзінніка, якім вымяраюць адлегласць у кроках; крокамер.

п’е́дра

(ісп. piedra = камень)

тое, што і трыхаспарыя.

педыкулёз

(ад лац. pediculus = вош)

мед. вашывасць.

педыкю́р

(фр. pedicure, ад лац. pes, pedis = нага + cura = догляд)

гігіенічная апрацоўка ступняў ног (чыстка, паліраванне ногцяў, выдаленне мазалёў і інш.).

пе́дымент

(англ. pediment, ад лац. pes, pedis = нага)

перадгорныя скалістыя раўніны, якія ўтвараюцца ў выніку змывання верхніх пухкіх адкладаў і адступання крутых схілаў.

педынамо́нас

(н.-лац. pedinomonas)

аднаклетачная зялёная водарасць сям. педынаманадавых; трапляецца ў лужынах, сажалках і іншых вадаёмах.

педыпа́льпы

(ад лац. pes, pedis = нага + palpus = шчупальца)

другая пара галавагрудных канечнасцей павукападобных.

педыпле́н

(ад лац. pes, pedis = нага + англ. plain = раўніна)

тып рэльефу, які ўтвараецца ў выніку зліцця педыментаў.