Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

педало́гія1

(ад гр. pais, -idos = дзіця + -логія)

навука аб выхаванні дзяцей, заснаваная на прызнанні абумоўленасці лёсу дзяцей біялагічнымі і сацыяльнымі фактарамі, уздзеяннем спадчыннасці і нязменнага асяроддзя.

педало́гія2

(ад гр. pedon = грунт + -логія)

навука аб глебе; глебазнаўства.

педа́ль

(фр. pedale, ад лац. pedalis = нажны)

1) нажны рычаг у розных механізмах і ўстройствах (у станку, веласіпедзе, аўтамабілі і г.д.);

2) рычажнае ўстройства, якое прыводзіцца ў дзеянне нагамі, у аргане, фісгармоніі, фартэпіяна і інш. (параўн. мануал).

педамарфо́з

(ад гр. pais, -idos = дзіця + -марфоз)

прыпадабненне дарослага арганізма да яго лічынкавай формы, сустракаецца ў некаторых кляшчоў, насякомых.

педа́нт

(фр. pedant, ад іт. pedante = літар. настаўнік, педагог)

той, хто залішне строга прытрымліваецца дробязных, фармальных патрабаванняў у чым-н.

педанты́зм

(фр. pedantisme, ад pedant < іт. pedante = настаўнік, педагог)

празмерны фармалізм, дробязная дакладнасць у чым-н.

педанты́чны

(ад педант)

строгі ў выкананні ўсіх запатрабаванняў, надзвычай дакладны і акуратны.

педатры́б

(гр. paiditribes, ад pais = дзіця + tribo = трэнірую)

настаўнік гімнастыкі ў палестры.

педафілі́я

(ад гр. pais, -idos = дзіця + -філія)

палавая цяга да дзяцей як разнавіднасць палавой ненармальнасці.

педацэнтры́зм

(ад гр. pais, -idos = дзіця + цэнтр)

прынцып некаторых педагагічных сістэм, які адмаўляе сістэматычнае навучанне і выхаванне дзяцей па вучэбных праграмах і цвёрдаму раскладу і патрабуе арганізацыі заняткаў толькі па жаданню і інтарэсах дзяцей.