Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рынханелі́ды

(н.-лац. rhynchonellida)

атрад замковых брахіяподаў, якія былі пашыраны ў ардовіку.

рынхаспарыёз

(ад рынхаспорый)

хвароба злакавых раслін, якая выклікаецца рынхаспорыем.

рынхаспо́рый

(н.-лац. rhynhosporium)

недасканалы грыб сям. меланконіевых, які развіваецца на лісці, а часам і на зерні злакаў.

рынхастэ́гіум

(н.-лац. rhynchostegium)

лістасцябловы мох сям. брахітэцыевых, які расце на камянях і драўніне.

рынхацэло́м

(ад гр. rhynchos = хобат + koiloma = поласць)

хобатная поласць немерцін; куды хабаток уцягваецца і з якой высоўваецца накшталт пальца пальчаткі.

рынхі́т

(н.-лац. rhynchitus)

жук сям. трубкакрутаў, які жывіцца пладамі раслін сям. ружавых.

рыпара́біус

(н.-лац. rhyparabius)

сумчаты грыб сям. аскаболавых, які развіваецца на экскрэментах траваедных жывёл.

рыпідадэ́ндран

(н.-лац. rhipododendron)

каланіяльная залацістая водарасць сям. ізахрызідавых, якая трапляецца пераважна ў тарфяністых водах.

рыпі́леры

(ад англ. repeal = разрыў)

члены ірландскіх арганізацый сярэдзіны 19 ст., якія выступалі за разрыў англа-ірландскай уніі 1801 г.

рыпо́ст

(фр. riposte = хуткі адказ)

удар у адказ або ўкол у фехтаванні пасля праведзенай абароны.