Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

паланізава́ць

(польск. polonizować, ад с.-лац. Polonus = польскі)

апалячваць.

паланіза́цыя

(польск. polonizacja, ад с.-лац. Polonus = польскі)

апалячванне.

палані́зм

(польск. polonizm, ад с.-лац. Polonus = польскі)

слова або словазлучэнне, запазычанае з польскай мовы.

паланкі́н

(парт. palanquim, ад інд. palaki)

крытыя насілкі, якія служаць сродкам перамяшчэння ў некаторых краінах Усходу і Паўд. Амерыкі.

паланці́н

(фр. palatine)

шырокі футравы або аксамітны жаночы шаль.

паланэ́з

[польск. polonez, ад фр. (danse) polonaise = польскі танец]

1) урачысты польскі бальны танец, які выконваецца парамі ў размераным рытме, а таксама музыка да яго;

2) музычны твор у рытме гэтага танца.

пала́с

(рус. палас, ад перс. pelās)

двухбаковы дыван без ворсу, вытканы ручным спосабам.

паласі́т

[ад ням. P. Pallas = прозвішча ням. прыродазнаўцы (1741—1811)]

жалезна-каменны метэарыт, які мае выгляд жалезна-нікелевай губкі з запоўненымі алівінам порамі.

пала́та

(лац. palatium = палац)

1) вялікае, пышна аздобленае памяшканне ў палацы;

2) састаўная частка заканадаўчага органа або парламента (напр. п. лордаў і п. абшчын у парламенце Англіі);

3) назва некаторых дзяржаўных устаноў (напр. гандлёвая п., кніжная п.);

4) асобны пакой для хворых у бальніцы.

палаталіза́цыя

(ад н.-лац. palatalis = паднябенны)

лінгв. змякчэнне зычных гукаў шляхам дабавачнага пад’ёму сярэдняй часткі языка да паднябення.