Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сімпто́м

(гр. symptoma = супадзенне, прыкмета)

1) знешняе праяўленне чаго-н. (напр. сімптомы захворвання);

2) знешняя прымета якой-н. з’явы.

сімульта́нны

(фр. simultané = адначасовы, ад лац. simul = у адзін і той жа час);

с-ая дэкарацыя — тып афармлення спектакля ў сярэдневяковым тэатры, пры якім на сцэне па прамой лініі ўстанаўліваліся адначасова ўсе дэкарацыі, неабходныя па ходу дзеяння.

сімулява́ць

(лац. simulare)

наўмысна ствараць ілжывае ўяўленне аб наяўнасці чаго-н. (напр. с. хваробу).

сімуля́нт

(лац. simulans, -ntis)

чалавек, які прытвараецца, сімулюе што-н.

сімуля́цыя

(лац. simulatio = прытворства)

прытворства з мэтай увесці ў зман (напр. с. хваробы).

сімфаніза́цыя

(ад гр. symphonia = сугучча)

пералажэнне для сімфанічнага аркестра; распрацоўка ў стылі сімфанічных твораў.

сімфані́зм

(ад гр. symphonia = сугучча)

сімфанічнае мастацтва, сімфанічны стыль.

сімфані́чны

(ад гр. symphonos = сугучны)

1) які мае адносіны да сімфоніі, звязаны з музычнай формай сімфоніі;

2) які мае адносіны да выканання аркестрам са смычковых, духавых і ўдарных інструментаў.

сімфанье́та

(іт. simfonietta, ад гр. symphonia = сугучча)

невялікая сімфонія.

сімфі́з

(гр. symphysis = зрашчэнне, непарыўнасць)

зрашчэнне; злучэнне дзвюх касцей слоем храстка.