Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сілікальцы́т

(ад лац. silex, -icis = крэмень + кальцыт)

разнавіднасць вапняна-пясчанага бетону.

сілікатабето́н

(ад сілікаты + бетон)

будаўнічы матэрыял з вапны і кварцавага пяску.

сілікато́з

(ад лац. silex = крэмень)

прафесійнае захворванне, якое выклікаецца ўздзеяннем пылу, што змяшчае вокіс крэмнію.

сілікатуберкуле́з

(ад сілікоз + туберкулёз)

сілікоз, ускладнены туберкулёзам.

сіліка́ты

(ад лац. silex, -icis = крэмень)

1) мінералы, у састаў якіх уваходзіць крэменязём (напр. слюда, азбест, палявы шпат і інш.);

2) вырабы з такіх мінералаў (шкло, фарфор, цэмент, цэгла).

сілікатыза́цыя

(ад сілікаты)

увядзенне ў грунт сілікатных раствораў для надання яму трываласці, воданепранікальнасці.

сілікатэрмі́я

(ад лац. silex, -icis = крэмень + -тэрмія)

спосаб атрымання металаў і сплаваў узнаўленнем вокіслаў металаў крэмніем, што суправаджаецца выдзяленнем значнай колькасці цяпла.

сіліко́з

(ад лац. silex, -icis = крэмень)

прафесійнае захворванне лёгкіх (гл. пнеўмаканіёзы), якое развіваецца ў выніку працяглага ўдыхання пылу кварцу, граніту, пясчаніку, што ўтрымліваюць свабодны двухвокіс крэмнію.

сіліко́ль

(ад лац. silex, -icis = крэмень)

сплаў крэмнію з невялікай колькасцю прымесей, які выкарыстоўваюць для атрымання сплаваў каляровых металаў, багатых на крэмній.

сіліко́н

(ад лац. silex, -icis = крэмень)

сінтэтычнае крэмнійарганічнае злучэнне, якое надае гідрафобнасць тканінам, будаўнічым матэрыялам і інш.