Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сізі́гіі

(гр. syzygia = з’яднанне, сувязь)

агульная назва дзвюх фаз Месяца — маладзіка і поўні, з якімі звязаны вялікія прылівы каля берагоў акіянаў і мораў, а таксама зацьменні Месяца і Сонца.

сікамо́р

(гр. sykomoros = смакоўніца)

дрэва сям. тутавых з цвёрдай драўнінай і ядомымі пладамі, якое расце пераважна ва Усх. Афрыцы.

сікаты́ў

(лац. siccativus = які высушвае)

рэчыва, якое паскарае высыханне алеяў, фарбаў і лакаў.

сікафа́нт

(гр. sykophantes)

прафесіянальны даносчык, паклёпнік, шантажыст у Стараж. Афінах.

сіко́з

(гр. sykosis)

гнойнае запаленне валасяных мяшочкаў у мужчын пераважна ў вобласці барады і вусоў.

сі́кхі

(санскр. sikch = вучань)

паслядоўнікі сікхізму.

сікхі́зм

(ад сікхі)

адна з рэлігій у Індыі, што ўзнікла ў пач. 16 ст. як секта індуізму, вызнае адзінабожжа, каставую роўнасць сікхаў перад богам, адмаўляе ідалапаклонства.

сіл

(англ. sill = парог)

пластападобны інтрузіў, які застыў у тоўшчы гарызантальна размешчаных горных парод.

сіла́ба-тані́чны

(ад гр. syllabe = склад + танічны);

с-ае вершаскладанне — тое, што і сілаба-тоніка.

сіла́ба-то́ніка

(ад гр. syllabe = склад + тоніка)

сістэма вершаскладання, заснаваная на захаванні пэўнай колькасці складоў у вершаваным радку пры правільным чаргаванні ў ім націскных і ненаціскных складоў.