Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ферымагне́тыкі

(ад ферыт + магнетыкі)

рэчывы, якія валодаюць самаадвольнай намагнічанасцю дзякуючы ферымагнітнай упарадкаванасці ў размяшчэнні іх атамных магнітных момантаў (напр. ферыты).

феры́т

(ад лац. femim = жалеза)

1) цвёрды раствор вугляроду, які з’яўляецца састаўной часткай сталі і чыгуну;

2) хімічнае злучэнне вокіслу жалеза з вокісламі іншых металаў, якое выкарыстоўваецца для вырабу электрамагнітных элементаў, што прымяняюцца ў розных галінах тэхнікі.