Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тыратро́н

(ад гр. thyra = дзверы, уваход + -трон)

іонны электравакуумны прыбор з катодам, анодам і сеткай, напоўнены інертным газам, вадародам, парай ртуці.

тырс

(гр. thyrros)

паводле старажытнагрэчаскай міфалогіі, жазло Дыяніса і яго спадарожнікаў, абвітае плюшчом і вінаградным лісцем.

тыры́стар

[англ. thyristor, ад гр. thyra = дзверы + англ. (res)istor = супраціўленне]

кіруемы паўправадніковы вентыль.

тырэаідзі́н

(ад гр. thyreoeides = шчытападобны)

лекавы прэпарат, які змяшчае тыраксін; выкарыстоўваецца пры зніжанай функцыі шчытападобнай залозы.

тырэатаксіко́з

(ад гр. thyreos = шчыт + таксікоз)

паталагічны стан арганізма, які ўзнікае пры павышанай сакраторнай функцыі шчытападобнай залозы (гіпертырэозе).

тырэацы́ты

(ад гр. thyreos = шчыт + -цыты)

клеткі аднаслойнага жалезістага эпітэлію, якія высцілаюць фалікулы шчытападобнай залозы.

тырэо́з

(гр. thyreos = шчыт)

разлад сакрэцыі шчытападобнай залозы.

тыта́н1

(гр. Titan = імя старажытнагрэчаскага міфалагічнага гіганта, які змагаўся з багамі)

перан. чалавек вялікага таленту, надзвычайнага розуму.

тыта́н2

(н.-лац. titanium, ад гр. Titan = імя старажытнагрэчаскага міфалагічнага гіганта, які змагаўся з багамі)

хімічны элемент, цвёрды метал серабрыста-белага колеру.

тытанамагнеты́т

(ад тытан + магнетыт)

мінерал класа вокіслаў і гідравокіслаў чорнага колеру, разнавіднасць магнетыту; руда жалеза, тытану.