Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сакрэ́цыя

(лац. secretio = выдзяленне)

выпрацоўка і выдзяленне залозамі асобых рэчываў (сакрэтаў2), неабходных для жыццядзейнасці арганізма.

саксау́л

(рус. саксаул, ад казах. sekseuil)

невысокае бязлістае дрэва сям. лебядовых, якое расце ў сярэднеазіяцкіх саланчаковых пустынях.

саксафо́н

(фр. saxophone, ад бельг. A. Sax = прозвішча бельг. музычнага майстра + гр. phone = гук)

медны духавы музычны інструмент, блізкі да кларнета.

саксго́рны

(ад бельг. A. Sax = прозвішча бельг. музычнага майстра 19 ст. + ням. Horn = труба)

сукупнасць духавых муштучных музычных інструментаў ад басавых басовых да сапранавых, сканструяваных А. Саксам.

сакулі́на

(н.-лац. sacculina)

вусаногі рак, паразіт марскіх крабаў.

сала́ка

(фін. salaka)

дробная марская рыба сям. селядцовых.

салама́ндра

(лац. salamandra, ад гр. salamandra)

1) хвастатая земнаводная жывёла сям. саламандравых, падобная да яшчаркі;

2) дух агню ў сярэдневяковых павер’ях.

сала́на

(ісп. solano, ад лац. solanus = усходні вецер)

сухі гарачы вецер у Іспаніі.

саланга́на

(ад малайск. salamga)

птушка падатрада стрыжоў, пашыраная ў Паўд.-Усх. Азіі, Інданезіі, Аўстраліі; гнёзды гэтай птушкі, пабудаваныя з зацвярдзелай сліны, у кітайцаў і некаторых іншых народаў ужываюцца ў ежу.

салані́н

(ад лац. solanum = паслён)

ядавітае рэчыва, якое адносіцца да арганічных злучэнняў і сустракаецца ў раслінах сям. паслёнавых.