Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рынапла́стыка

(ад гр. rhis, -inos = нос + -пластыка)

аднаўленне носа або выпраўленне яго формы з дапамогай пластычнай хірургіі.

рынаскапі́я

(ад гр. rhis, -inos = нос + -скапія)

метад даследавання насавой поласці пры дапамозе рынаскопа.

рынасклеро́ма

(ад гр. rhis, -inos = нос + склерома)

ушчыльненне слізістай абалонкі носа інфекцыйнага паходжання.

рынаско́п

(ад гр. ihis, -inos = нос + -скоп)

люстра для агляду поласці носа.

рынафі́ма

(ад гр. rhis, -inos = нос + phyma = нараст)

разрастанне сальных залоз і сасудаў кончыка і крылаў носа.

рынг

(англ. ring)

1) абгароджаная канатам пляцоўка для боксу;

2) кароткачасовы дагавор паміж прадпрымальнікамі з мэтай атрымаць прыбытак шляхам скупкі тавару на рынку і наступнай прадажы наступнага продажу яго па больш высокіх цэнах.

рыні́т

(лац. rhinitis, ад гр. rhis, -inos = нос)

запаленне слізістай абалонкі носа; насмарк.

рыніяфі́ты

(н.-лац. rhyniophyta)

аддзел найбольш прымітыўных вышэйшых раслін, вядомых па выкапнёвых рэштках; жылі ў сілурыдэвоне.

рынк

(англ. rink = каток)

тое, што і скетынг-рынк.

рынк-хаке́й

(англ. rink-hockey)

хакей з мячом на ролікавых каньках.