Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ме́дык

(лац. medicus)

спецыяліст у галіне медыцыны, урач.

медыкаме́нты

(лац. medicamentum)

лячэбныя сродкі, лякарствы.

медына́л

(н.-лац. medinal, ад лац. medicina = медыцына)

лячэбны прэпарат, які выкарыстоўваецца як снатворны і заспакойлівы сродак.

медытаты́ўны

(лац. meditativus = задумлівы)

які мае адносіны да лірыкі, што носіць характар роздуму.

медыта́цыя

(лац. meditatio)

1) роздум, самапаглыбленне;

2) форма філасофскай лірыкі, у якой паэт выкладвае свае роздумы над праблемамі жыцця і смерці.

ме́дыум1

(лац. medium = сярэдні)

паводле ўяўленняў спірытаў (гл. спірытызм), пасрэднік паміж людзьмі і «духамі».

ме́дыум2

(лац. medium = сярэдні)

сярэдні рэгістр жаночага пеўчага голасу.

медыцы́на

(лац. medicina)

сукупнасць навук і практычная дзейнасць, накіраваныя на захаванне і ўмацаванне здароўя людзей, папярэджанне і лячэнне хвароб.

медыцынбо́л

(англ. medicine ball = лячэбны мяч)

скураны мяч з мяккай набіўкай для практыкаванняў у штурханні і кіданні.

медыяві́ст

(фр. médiéviste, ад лац. medium aerum = сярэдні век)

спецыяліст па медыявістыцы.