Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

лізо́л

(ад ліз- + -ол)

масляністая вадкасць чырвона-бурага колеру, якая ўжываецца для дэзінфекцыі.

лікага́ла

(н.-лац. lycogala)

слізявік сям. лікагалавых, які развіваецца на пнях і іншых рэштках хвойных і лісцевых дрэў.

ліказі́ды

(н.-лац. lycosidae)

сямейства павукоў цёмнай афарбоўкі, якое ў сусветнай фауне налічвае каля 1,2 тысяч відаў; жывуць на глебе, дрэвах, кустах, каля берагоў вадаёмаў, могуць бегаць па паверхні вады; павукі-ваўкі.

лікападые́ла

(н.-лац. lycopodiella)

травяністая расліна сям. дзеразовых з паўзучымі сцёбламі, лінейна-шылападобным лісцем, пашыраная ў розных кліматычных зонах; на Беларусі трапляецца рэдка.

лікапо́дый

(н.-лац. lycopodium, ад гр. lykos = воўк + pus, podos = нага)

спелыя сухія споры дзеразы, а таксама жоўты парашок з іх, які выкарыстоўваецца ў медыцыне (у т.л. як дзіцячая прысыпка) і ў піратэхніцы.

ліква́цыя

(лац. liquatio = плаўленне)

1) раздзяленне аднароднай магматычнай масы пры пачатку яе астывання на дзве розныя па саставу вадкасці;

2) хімічная і структурная неаднароднасць сплаваў, металаў, якая ўзнікае пры іх крышталізацыі.

ліквідава́ць

(фр. liquider, ад с.-лац. liquidus = вольны ад даўгоў)

праводзіць ліквідацыю.

ліквіда́мбар

(ад лац. liquidus = вадкі, цякучы + амбра)

дрэва сям. гамамелідавых, пашыранае ў субтропіках; дае стыракс 2.

ліквіда́цыя

(фр. liquidation, ад с.-лац. liquidus = вольны ад даўгоў)

спыненне існавання, дзейнасці чаго-н. (напр. л. трэста).

лікві́дны

(с.-лац. liquidus = вольны ад даўгоў)

фін. які лёгка рэалізуецца, ператвараецца ў наяўныя грошы (напр. л-ыя сродкі).