Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

лейкаксе́н

(гр. leukoksene = белы і чужародны)

тонказярністая (да скрытакрышталічнай) мінеральная сумесь вокіслаў рутылу, анатазу і сфену з кварцам, ільменітам, гліністым рэчывам і інш.

лейкапені́я

(н.-лац. leucopenia, ад гр. leukos = белы + penia = беднасць)

памяншэнне колькасці лейкацытаў у крыві.

лейкаплакі́я

(ад гр. leukos = белы + plakous = плоскі)

малочна-белыя плямы на слізістых абалонках рота, гартані і інш., што ўзнікаюць пры гіпавітамінозах А і В пры працяглых раздражненнях слізістых абалонак.

лейкапла́сты

(ад гр. leukos = белы + пласт)

бясколерныя пластыды (амілапласты і элаяпласты) у клетках раслін, якія выконваюць розныя функцыі.

лейкатро́пы

(ад гр. leukos = белы + -тропы)

рэчывы, якія выкарыстоўваюцца для атрымання вытраўных малюнкаў (белых або жоўтых узораў) на пафарбаванай тканіне.

лейкахларыдыі́ны

(н.-лац. leucochloridinae)

падсямейства гельмінтаў сям. брахілемідаў, паразіты дзятлападобных і вераб’інападобных птушак.

лейкацыто́з

(н.-лац. leucocytosis, ад гр. leukos = белы + kytos = клетка)

павелічэнне колькасці лейкацытаў у крыві.

лейкацы́ты

(н.-лац. leucocytus, ад гр. leukos = белы + kytos = клетка)

белыя крывяныя цельцы, састаўная частка крыві чалавека і жывёл; падзяляюцца на агранулацыты і гранулацыты (параўн. эрытрацыты).

лейкемі́я

(н.-лац. leucaemia, ад гр. leukos = белы + haima = кроў)

уст. тое, што і лейкоз.

лейко́з

(гр. leukos = белы)

агульная назва пухлін, што ўзнікаюць з крывятворных клетак і пашкоджваюць касцявы мозг, а таксама іншыя органы і тканкі; белакроўе.