Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сесто́н

(ад гр. sestos = прасеяны)

дробныя арганізмы (планктон), якія насяляюць тоўшчу вады, а таксама завешаныя ў вадзе неарганічныя і арганічныя часцінкі (дэтрыт).

сестонафа́гі

(ад сестон + фагі)

водныя жывёлы, якія жывяцца сестонам.

сестэ́рцый

(лац. sestertius)

старажытнарымская дробная разменная манета, роўная 212 асам; чаканілася з 3 ст. да н.э.

сеткрэа́зія

(н.-лац. setcreasia)

травяністая расліна сям. камялінавых з вузкім лісцем і дробнымі светла-пурпуровымі кветкамі, пашыраная ў Мексіцы і ЗША; на Беларусі вырошчваецца ў пакоях.

сеўр

(фр. sevres, ад Sevres = назва фр. горада)

мастацкія вырабы буйнейшага ў Францыі фарфоравага завода ў г. Сеўры.

сецэрне́нты

(н.-лац. secernentea)

падклас нематодаў; чэрві з органамі асязання дотыку толькі ў галаўной капсуле; пераважна паразіты раслін, жывёл і чалавека, ёсць глебавыя і прэснаводныя формы.

сі1

(лац. si)

сёмы гук музычнай гамы, а таксама нота, якая абазначае гэты гук.

сі2

(англ. SI, ад System Intemational = міжнародная сістэма)

сістэма адзінак вымярэння фізічных велічынь, прынятая XI Генеральнай канферэнцыяй па мерах і вазе ў 1960 г.; Міжнародная сістэма адзінак.

сіалаадэні́т

(ад гр. sialon = сліна + aden = залоза)

запаленне слінных залоз.

сіа́ль

[ад сі(ліцый) + ал(юміній)]

знешняя абалонка літасферы, якая складаецца пераважна з крэмнію і алюмінію.