Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сервамато́р

(ад серва- + матор)

дапаможны рухавік для дыстанцыйнага аўтаматычнага кіравання або рэгулявання машын, апаратаў.

серва́нт

(фр. servante)

буфет для пасуды, настольнікаў, сурвэтак і іншай сталовай бялізны.

сервела́т

(фр. cervelas)

сорт вэнджана-варанай каўбасы.

се́рвер

(англ. server, ад serve = падаваць мяч)

гулец, які ўводзіць мяч у гульню ў тэнісе і іншых спартыўных гульнях.

серві́з

(фр. service, ад servir = накрываць стол)

поўны набор сталовай ці чайнай пасуды з агульным мастацкім афармленнем на некалькі асоб.

сервілі́зм

(ад лац. servilis = рабскі)

рабалепства, прыслужніцтва, рабская ўгодлівасць.

серві́льны

(лац. servilis)

рабалепны, угодлівы.

сервірава́ць

(фр. servir)

расстаўляць па пэўных правілах пасуду, стравы, рыхтуючы стол для яды.

се́рвы

(лац. servus = раб)

прыгонныя сяляне ў сярэдневяковай Зах. Еўропе, якія знаходзіліся ў найбольш прыніжаным сацыяльным становішчы.

сердалі́к

(ад гр. sardion)

мінерал класа сілікатаў, разнавіднасць халцэдону, каштоўны камень бледна-ружовага, чырвонага ці аранжавага колеру.