Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сеньёр1

(лац. senior = старэйшы)

землеўладальнік у сярэдневяковай Зах. Еўропе, што меў неабмежаваную ўладу на тэрыторыі, якой валодаў; вярхоўны феадал (сюзерэн) у адносінах да сваіх васалаў.

сеньёр2

(ісп. señor, ад лац. senior = старэйшы)

форма ветлівага звароту да мужчыны ў Іспаніі.

сеньяра́т

(с.-лац. senioratus, ад лац. senior = старэйшы)

1) форма спадчыннасці, паводле якой трон або маёмасць пераходзіць самаму старшаму члену роду;

2) улада сеньёра ў сярэдневяковай Зах. Еўропе.

сеньяры́та

(ісп. señorita, ад senora = сеньёра)

форма ветлівага звароту да дзяўчыны ў Іспаніі.

сеньяры́я

(фр. seigneune)

комплекс феадальнай зямельнай уласнасці і звязаных з ёю правоў сеньёра на сялян у сярэдневяковай Зах. Еўропе.

сеньярэ́н-канве́нт

(ад лац. senior = старэйшы + conventus = сход)

1) сход прадстаўнікоў дэлегацый у радзе краін, на якім вырашаюцца розныя арганізацыйныя пытанні праходзячага з’езда;

2) савет старэйшын у парламенце рада краін, што складаецца з лідэраў палітычных партый.

сепара́тар

(лац. separator = аддзяліцель)

апарат для выдзялення якога-н. рэчыва з саставу другога (напр. с. для малака).

сепара́тны

(лац. separatus = аддзелены)

1) асобны, адасоблены (напр. с-ая група);

2) які вядзецца, заключаецца без ведама і згоды саюзнікаў (напр. с. мір).

сепараты́зм

(фр. separatisme, ад лац. separatus = аддзелены)

1) імкненне да аддзялення, адасаблення, да самастойных ад грамадства дзеянняў;

2) рух нацыянальных меншасцей за ўтварэнне самастойных дзяржаў.

сепараты́ст

(фр. séparatiste, ад лац. separatus = аддзелены)

прыхільнік сепаратызму.