Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мезембрыянтэ́мум

(н.-лац. mesembryanthemum)

травяністая расліна сям. аізавых, пашыраная ў паўднёвай частцы Афрыкі.

мезентэ́рый

(гр. mesenterion)

складка брушыны, якая прымацоўвае ўнутраныя органы да сценак поласці цела ў чалавека і жывёл.

мезенхі́ма

(ад мез- + энхіма)

зародкавая злучальная тканка большасці мнагаклетачных жывёл і чалавека.

мезенхімо́ма

(ад мезенхіма + -ома)

саркома зародкавай злучальнай тканкі жывёл і чалавека.

мезо́н

[ад гр. mesos = сярэдні, прамежкавы + (электр)он]

нестабільная элементарная часціца, маса якой большая за масу электрона і меншая за масу пратона.