медальён
(фр. médaillion)
1) ювелірнае ўпрыгожанне ў форме авальнага або круглага футарала з ланцужком, каб насіць на шыі; служыць для захавання партрэта або якога-н. талісмана;
2) выяўленчая або арнаментальная кампазіцыя ў авальным або круглым абрамленні, што служыць для аздаблення будынкаў, мэблі і інш.
меджлі́с
[тур. meclis (вым. medžlis), ад ар. madžlis = пасяджэнне, сход]
1) парламент у Турцыі;
2) ніжняя палата парламента ў Іране.
ме́дзье
(венг. megye)
асноўная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Венгрыі.
медзяры́т
(польск. miedzioryt, ад miedź = медзь + ryt = гравюра)
назва гравюры на медзі ў канцы 16—17 ст.
медрэсэ́
(ар. madrasa = месца, дзе даюць урюкі)
сярэдняя і вышэйшая рэлігійная школа ў мусульман у краінах Блізкага і Сярэд. Усходу.
меду́за
(гр. Medusa = імя адной з трох гаргон у старажытнагрэчаскай міфалогіі)
асобіна палавога пакалення кнідарый, якая вядзе пераважна свабоднаплаваючы спосаб жыцця; марская кішачнаполасцевая жывёла са студзяністым целам у форме звана або парасона са шчупальцамі па краях.
медузо́іды
(ад медуза + -оід)
палавыя асобіны ў калоніі гідроідаў, падобныя да медуз.
медулатэрапі́я
(ад лац. medulla = касцявы мозг + тэрапія)
перасадка касцявога мозгу хворым з расстройствам крывятварэння.
медыева́ль
(фр. médiéval = сярэдневяковы, ад лац. medium aerum = сярэдні век)
друкарскі шрыфт, блізкі па малюнку да лацінскіх шрыфтоў эпохі Адраджэння.