Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сенсі́бельны

(лац. sensibilis = адчувальны)

які ўспрымаецца пры дапамозе пачуццяў.

сенсібілізава́ць

(ад лац. sensibilis = адчувальны)

рабіць сенсібілізацыю (фатаграфічных матэрыялаў).

сенсібіліза́тар

(фр. sensibilisateur)

рэчыва, якое павялічвае святлоадчувальнасць кіно-, фотаплёнак, фатаграфічных пласцінак да святла пэўных колераў.

сенсібіліза́цыя

(фр. sensibilisation, ад лац. sensibilis = адчувальны)

1) павышэнне адчувальнасці арганізмаў, іх клетак і тканак да ўздзеяння якіх-н. рэчываў, ляжыць у аснове шэрагу алергічных захворванняў (параўн. талерантнасць 2);

2) павелічэнне адчувальнасці кіна- і фотаплёнак, фатаграфічных пласцінак да некаторых каляровых прамянёў.

сенсі́лы

(лац. sensilis = які адчувае)

чуллівыя ўтварэнні, якія выконваюць у беспазваночных ролю органаў дотыку, смаку, нюху.

сенсімані́зм

[ад фр. C. SaintSimon = прозвішча фр. мысліцеля (1760—1825)]

канцэпцыя утапічнага сацыялізму, высунутая Сен-Сімонам.

сенсітагра́ма

(ад с.-лац. sensitivus = адчувальны + -грама)

шкала пачарненняў, якія ўтвараюцца на фотаматэрыяле пад уздзеяннем рознай колькасці асвятлення пры экспаніраванні яго ў сенсітометры.

сенсітаме́трыя

(ад с.-лац. sensitivus = адчувальны + -метрыя)

вымярэнне святлоадчувальнасці і кантрастнасці эмульсій фотаплёнак і фотапаперы.

сенсіто́метр

(ад с.-лац. sensitivus = адчувальны + -метр)

прыбор для экспаніравання эмульсійных слаёў фотаматэрыялаў пры праверцы іх святлоадчувальнасці і кантрастнасці.

сенсіты́ўны

(с.-лац. sensitivus)

здольны адчуваць; чуллівы.