Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кампа́ктны

(лац. compactus)

1) сціснуты шчыльна, без прамежкаў (напр. к-ая маса);

2) які займае мала месца пры вялікай змяшчальнасці (напр. к. выклад, к. шрыфт);

3) перан. кароткі, сціслы.

кампа́ктус

(лац. compactus = шчыльны)

сістэма шаф, стэлажоў у кнігасховішчах, архівах, што свабодна можа перамяшчацца па пракладзеных на падлозе рэйках.

кампа́кт-дыск

[ад кампакт(ны) + дыск]

аптычны дыск невялікага дыяметра з інфармацыяй, закадзіраванай у лічбавай форме.

кампанава́ць

(лац. componere = складаць)

складаць цэлае з асобных частак (напр. к. нумар часопіса).

кампане́ла

(іт. campanella = званочак)

музычная п’еса, якая перадае гучанне званочкаў.

кампане́нт

(лац. componens, ntis)

састаўная частка чаго-н. (напр. к. рэчыва, к. сказа).

кампані́ла

(іт. campanile)

званіца ў італьянскай архітэктуры перыяду сярэдневякоўя і эпохі Адраджэння ў выглядзе чатырохграннай або круглай вежы, якая стаіць асобна ад храма.

кампа́нія

(польск. kompania, ад фр. compagnie)

1) гандлёвае або прамысловае аб’яднанне прадпрыемцаў (напр. чыгуначная к., акцыянерная к.);

2) група асоб, якія разам праводзяць вольны час.

кампа́нія2

(фр. campagne)

1) сістэма мерапрыемстваў для вырашэння якой-н. важнай грамадска-палітычнай або гаспадарчай задачы (напр. выбарчая к., пасяўная к);

2) сукупнасць ваенных дзеянняў, абмежаваных месцам, часам (напр. зімняя к.);

3) перыяд знаходжання карабля ў плаванні.

кампаньён

(фр. compagnon)

1) член гандлёвай або прамысловай кампаніі1 1;

2) той, хто разам з кім-н. удзельнічае ў чым-н.