Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

селенало́гія

(ад гр. selene = Месяц + -логія)

раздзел планеталогіі, які вывучае будову і хіміка-мінералагічны састаў Месяца.

селена́струм

(н.-лац. selenastrum)

каланіяльная зялёная водарасць сям. анкістрадэсмавых, якая трапляецца ў прэсных вадаёмах.

селенацэнтры́чны

(ад гр. selene = Месяц + цэнтрычны)

калямесячны (напр. с-ая арбіта).

селені́ды

(ад селен + гр. eidos = выгляд)

хімічныя злучэнні селену з металамі; выкарыстоўваюцца як паўправадніковыя матэрыялы.

селені́т

(гр. selenites = месячны камень)

мінерал класа сульфатаў, разнавіднасць гіпсу залаціста-жоўтага або белага колеру, што ідзе на мастацка-бытавыя вырабы.

селено́ід

(ад гр. selene = Месяц + -оід)

паверхня, ва ўсіх сваіх пунктах перпендыкулярная адвеснай лініі на Месяцы, якая абмяжоўвае аб’ём прасторы, дакладна роўны аб’ёму Месяца.

сель

(ар. sail = плынь)

гразекаменны бурны паток з гор, які ўтвараецца ў выніку ліўняў, раставання снегу і іншых прычын.

се́льва

(ісп. selva, ад лац. silva = лес)

абшар вільготных трапічных вечназялёных лясоў у Паўд. і Цэнтр. Амерыцы.

сельва́сы

(ісп. selvas, мн. ад selva < лац. silva = лес)

тое, што і сельва.

се́льга

(фін. selka = спіна, краж)

горная града ў Фінляндыі.