Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

секстэ́т

(ням. Sextett, ад лац. sextus = шосты)

1) музычны твор для шасці галасоў або інструментаў;

2) калектыў выканаўцаў з шасці чалавек; аркестр з шасці інструментаў.

сексуалі́зм

(ад лац. sexualis = палавы)

павышаная палавая пачуццёвасць.

сексуа́льнасць

(ад сексуальны)

праяўленне і задавальненне палавых пачуццяў.

сексуа́льны

(лац. sexualis, ад sexus = пол)

палавы, звязаны з палавымі адносінамі.

се́кта

(лац. secta = вучэнне, напрамак, школа)

1) рэлігійная група, якая адкалолася ад пануючай царквы;

2) перан. група асоб, якая замкнулася ва ўласных вузкіх інтарэсах.

секта́нт

(ад секта)

1) паслядоўнік якой-н. рэлігійнай секты;

2) перан. чалавек, які вылучаецца вузкімі інтарэсамі якой-н. замкнутай групы.

секта́нцтва

(ад сектант)

1) агульная назва рэлігійных груп, якія дзейнічаюць унутры тых ці іншых рэлігій або веравызнанняў як вынік апазіцыі да іх; прыналежнасць да такой групы (секты);

2) вузкасць і дагматычнасць поглядаў у асоб, якія замкнуліся ў сваіх групавых інтарэсах.

се́ктар

(лац. sector)

1) мат. частка плоскай фігуры, абмежаваная дугой і радыяльнымі лініямі (напр. с. круга);

2) частка якой-н. плошчы, абмежаваная радыяльнымі лініямі (напр. с. стадыёна);

3) частка народнай гаспадаркі, якая мае пэўныя эканамічныя і сацыяльныя прыметы (напр. кааператыўны с. у сельскай гаспадарцы);

4) аддзел установы або арганізацыі, які мае пэўную спецыялізацыю;

5) участак сістэмы кіравання самалёта, карабля і інш.

секулярыза́цыя

(фр. sécularisation, ад лац. saecularis = свецкі)

1) перадача царкоўнай і манастырскай маёмасці ва ўласнасць дзяржавы;

2) вылучэнне чаго-н. з царкоўнага падпарадкавання і перадача свецкаму, грамадзянскаму;

3) перан. вызваленне ад уплыву рэлігіі ў грамадскай і творчай дзейнасці.

секу́нда

(лац. secunda)

1) прамежак часу, роўны 1/60 часткі мінуты, ці вугла, роўны 1/3600 градуса;

2) муз. другая ступень гамы, а таксама інтэрвал паміж двума суседнімі гукамі гэтай гамы;

3) другі інструмент і яго партыя ў аркестры.