Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мефісто́фель

(ням. Mephistopheles = імя персанажа трагедыі І. В.Гётэ «Фауст»)

перан. злы дух, дух пярэчання.

механаламаркі́зм

(ад гр. mechane = прылада + ламаркізм)

адзін з кірункаў неаламаркізму, прадстаўнікі якога пераўвялічваюць перавялічваюць ролю знешняга асяроддзя ў развіцці арганічнага свету.

механарэцэ́птары

[ад механ(ічны) + рэцэптары]

рэцэптары, якія ўспрымаюць механічныя раздражненні (асязальныя датыкальныя, болевыя, слыхавыя і інш.).

механастры́кцыя

[ад механ(ічны) + лац. strictio = сцісканне]

дэфармацыя цел, выкліканая механічнымі напружаннямі, якія змяняюць магнітны стан цел.

механатро́н

[ад механ(ічны) + -трон]

электронны прыбор, у якім кіраванне электрычным токам ажыццяўляецца механічна.

механатэрапі́я

[ад механ(ічны) + тэрапія]

тое, што і кінетатэрапія.

механахі́мія

[ад механ(ічны) + хімія]

вучэнне пра палімеры, якое даследуе хімічныя пераўтварэнні ў іх ад дзеяння механічных сіл.

механахо́рыя

[ад механ(ічны) + -хорыя]

спосаб распаўсюджання насення раслінамі, пры якім плады хутка раскрываюцца і насенне раскідаецца (у жоўтай акацыі, кісліцы і інш.).

механацы́ты

[ад механ(ічны) + -цыты]

клеткі жывёл, здольныя сінтэзаваць калаген.

механіза́цыя

(ад гр. mechane = машына)

працэс замены ручной працы машыннай для павышэння эфектыўнасці вытворчасці.