Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сексапатало́гія

(ад секс + паталогія)

раздзел медыцыны, які вывучае і лечыць захворванні, звязаныя з парушэннямі палавога жыцця.

сексапато́лаг

(ад сексапаталогія)

спецыяліст у галіне сексапаталогіі.

сексапі́льны

(ад англ. sex appeal = фізічная прывабнасць)

прывабны ў сексуальных адносінах.

сексду́кцыя

(ад лац. sexus = пол + ductio = правядзенне)

перанос генетычнага матэрыялу ад адной бактэрыі да другой у працэсе кан’югацыі.

сексо́лаг

(ад секс + -лаг)

спецыяліст у галіне сексалогіі.

се́кста

(лац. sexta = шостая)

1) шостая ступень дыятанічнай гамы;

2) інтэрвал паміж дадзенай ступенню і шостай ад яе ў дыятанічнай гаме.

секстако́рд

(ад лац. sextus = шосты + акорд)

музычны акорд з трох гукаў, які ўключае інтэрвалы, тэрцыі і сексты.

секста́нт

(лац. sextans, -ntis = шостая частка, ад sex = шэсць)

вугламерны інструмент, які выкарыстоўваецца ў мараходстве і авіяцыі.

секстыльён

(фр. sextillon)

лік, які складаецца з адзінкі з 21 нулём (у Англіі, Германіі з 36 нулямі).

сексты́на

(фр. sextine, ад лац. sextus = шосты)

шасцірадковы верш, у якім чатыры радкі з перакрыжаванай рыфмоўкай і два радкі з сумежнай рыфмоўкай.