Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сазанда́р

(ад перс. sazende = музыкант)

народны інструментальны ансамбль, распаўсюджаны ў Закаўказзі, Іране, Афганістане і іншых краінах Усходу.

саімі́ры

(н.-лац. saimiri)

учэпістахвостыя малпы, пашыраныя ў лясах Цэнтр. і Паўд. Амерыкі.

сайга́к

(цюрк. sajgak)

від антылопы, парнакапытная жывёла стэпавай зоны Азіі.

са́йра

(гр. sairos)

ціхаакіянская прамысловая рыба сям. макрэлешчупаковых.

сак

(фр. sac < лац. saccus, ад гр. sakkos = мяшок)

1) прыстасаванне ў выглядзе нацягнутай на абруч сеткі для лоўлі рыбы;

2) уст. свабоднае жаночае паліто.

са́кас

(гр. sakkos = мяшок)

адзенне архірэя ў час набажэнства.

са́ква

(ст.-польск. sakwa < лац. saccus, ад гр. sakkos = мяшок)

кавалерыйская сумка для аўса і прадуктаў.

саквая́ж

(фр. sac de voyage, ад sac = мяшок + voyage = падарожжа)

ручная дарожная сумка са скуры або тканіны, з замком.

са́кля

(груз. saxli)

жыллё каўказскіх горцаў.

сакра́льны1

(с.-лац. sacralis, ад лац. sacer = святы)

які мае адносіны да рэлігійнага культу.