металапла́ст
(ад метал + -пласт)
матэрыял у выглядзе металічнага ліста з палімерным пакрыццём.
металапла́ст
(ад метал + -пласт)
матэрыял у выглядзе металічнага ліста з палімерным пакрыццём.
металапла́стыка
(ад метал + пластыка)
творы скульптуры, адлітыя з бронзы, алюмінію і іншых металаў, пластыка якіх разлічана на маляўнічы эфект, зіхаценне святлаценяў, выяўленне ўласцівасцей матэрыялу.
металапраду́кцыя
(ад метал + прадукцыя)
вырабы з металу.
металапратэі́ды
(ад метал + пратэіды)
комплексы бялкоў з цяжкімі металамі, якія выконваюць ролю дыхальных пігментаў, пераносчыкаў металаў у арганізме, ферментаў.
металатэрмі́я
(ад метал + -тэрмія)
працэс выдзялення металу са злучэнняў з іншымі металамі шляхам павышэння тэмпературы плаўлення (
металафі́зіка
(ад метал + фізіка)
раздзел фізікі, які вывучае будову і фізічныя ўласцівасці металаў і сплаваў, а таксама працэсы пры іх апрацоўцы.
металафо́н
(ад метал + -фон)
ударны музычны інструмент, у якім крыніцай гукаў з’яўляюцца падабраныя па гучанню ў адпаведным парадку металічныя пласцінкі.
металіза́цыя
(ад метал)
нанясенне металічнага пакрыцця на паверхню вырабу з мэтай надання яму пэўных уласцівасцей.
металімніён
(ад мета- +
слой вады ў вадаёмах, у межах якога тэмпература летам рэзка паніжаецца з павелічэннем глыбіні, а шчыльнасць вады ўзрастае.
метало́гіка
(ад метал + логіка)
тэорыя даследавання сістэмы і паняцця сучаснай фармальнай логікі.