Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

меланхо́лія

(гр. melancholia)

1) сумны настрой, туга, задумлівасць;

2) устарэлая назва дэпрэсіі.

мелапе́я

(гр. melopoiia)

1) вучэнне аб мелодыі ў Стараж. Грэцыі;

2) тое, што і мелодыка.

ме́лас

(гр. melos = песня)

агульнае паняцце меладычнай, песеннай асновы ў музыцы.

мела́смія

(н.-лац. melasmia)

недасканалы грыб сям. танкастромавых, які развіваецца на лісці дрэвавых і травяністых раслін.

мелаты́пія

(ад мела- + -тыпія)

друкаванне нот друкарскім спосабам.

меле́на

(гр. melaina, ад melas, -anos = чорны)

чорны дзёгцепадобны кал як прымета крывацёку ў страўніку або стрававальным тракце.

ме́лес

(фр. mélasse)

кармавая патака, адходы цукровай вытворчасці.

меліёла

(н.-лац. meloila)

сумчаты грыб сям. меліёлавых, які развіваецца на лісці чарніц, брусніц, буякоў.

мелі́змы

(ад гр. melos = песня)

муз. невялікія адносна ўстойлівыя меладычныя ўпрыгожанні (групета, мардэнт, трэль, фаршлаг), разнавіднасць музычнай арнаментыкі.

мелілі́т

(ад гр. melinos = жаўтаваты + -літ)

пародаўтваральны мінерал, бясколерны або бледна-жоўты са шкляным бляскам.