Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

медыястыні́т

(п.-лац. mediastinum = міжсценне)

запаленне клятчаткі міжсцення.

медыя́тар

(лац. mediator = пасрэднік)

1) тое, што і плектр;

2) пасрэднік у гандлёвых, дыпламатычных справах;

3) біял. рэчыва, якое перадае нервовы імпульс з нервовых клетак на рабочы орган арганізма.

медыятыза́цыя

(ад лац. mediatus = які выступае пасрэднікам)

ператварэнне ўладальных нямецкіх князёў у падначаленых германскай імперыі, якое адбылося ў пач. 19 ст.

медыяты́чны

(ад лац. madiatus = які выступае пасрэднікам)

пасрэдніцкі (напр. пасрэдніцкая роля якой-н. дзяржавы або аўтарытэтнага дзеяча ў міжнароднай спрэчцы).

медыя́цыя

(лац. mediatio = пасрэдніцтва)

спосаб мірнага вырашэння міжнародных спрэчак пры дапамозе садзейнічання дзяржавы, якая не ўдзельнічае ў спрэчцы.

медэля́н

(польск. medelan, ад іт. Mediolano = Мілан)

паляўнічы сабака, з якім хадзілі на мядзведзя.

медэля́н

(польск. medelan, ад іт. Mediolano = Мілан)

паляўнічы сабака, з якім хадзілі на мядзведзя.

медэля́нскі

(ад медэлян);

м сабака — тое, што і медэлян.

медэля́нскі

(ад медэлян)

м. сабака — тое, што і медэлян.