Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мегафо́н

(ад мега- + -фон)

рупар для ўзмацнення гуку.

мегацы́кл

(ад мега- + цыкл)

мільён цыклаў.

мегаэвалю́цыя

(ад мега- + эвалюцыя)

сукупнасць эвалюцыйных працэсаў, якія вядуць да фарміравання найбольш буйных таксонаў.

мегаэ́рг

(ад мега- + эрг)

адзінка працы і энергіі, роўная мільёну эргаў.

меге́ра

(гр. Megaira = імя адной з трох багінь кроўнай помсты ў старажытнагрэчаскай міфалогіі)

перан. злая, сварлівая жанчына.

мего́м

(ад мега- + ом)

адзінка электрычнага супраціўлення, роўная мільёну омаў.

мего́мметр мегамме́тр

(ад мегом + -метр)

прыбор для вымярэння вялікіх электрычных супраціўленняў у мегомах.