Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

лігу́лы

(н.-лац. ligulidae)

сямейства гельмінтаў класа цэстодаў паразіты рыбаедных птушак; рамянцы.

лігу́сцікум

(н.-лац. ligusticum)

травяністая расліна сям. парасонавых з доўгачаранковым лісцем і белымі або ружаватымі кветкамі ў парасоніках, пашыраная пераважна ва Усх. Азіі, Чылі, Новай Зеландыі; ужываецца як агародніна.

лі́да

(іт. lido = бераг)

пясчаныя косы на беразе Адрыятычнага мора, якія аддзяляюць ад мора лагуны 1.

лідзі́т

(англ. lyddite, ад лац. Lidia = назва старажытнай краіны ў Малой Азіі)

горная парода чорнага, бурага або зялёнага колеру, якая складаецца з кварцу, халцэдону і апалу з прымессю вугальнага рэчыва; выкарыстоўваецца для вырабу тачыльных брускоў;

2) назва трынітрафенолу ў Англіі ў канцы 19 — пач. 20 ст.

лі́дэр

(англ. leader = вядучы, кіраўнік)

1) кіраўнік палітычнай партыі, грамадска-палітычнай арганізацыі (напр. прафсаюзны л.);

2) той, хто ідзе першым у спартыўным спаборніцтве (напр. л. веласіпеднай гонкі);

3) вядучы карабель у караване суднаў.

лі́дэртафель

(ням. Liedertafel)

нямецкія мужчынскія харавыя аматарскія таварыствы.

ліз-, ліза-, -ліз

(гр. lysis = растварэнне)

першая або другая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае адносіны да растварэння, раскладання рэчыва.

лізаге́нія

(ад ліза- + гр. genos = паходжанне)

здольнасць мікраарганізмаў утвараць і выдзяляць у навакольнае асяроддзе бактэрыяфагі.

лізалецыці́н

(ад ліза- + лецыцін)

арганічнае рэчыва, прадукт адшчаплення ад лецыціну ненасычанай тлустай кіслаты, якое выклікае разбурэнне эрытрацытаў і гемоліз.

лізасо́мы

(ад ліза- + сома)

дробныя акруглыя цельцы, выяўленыя ў клетках жывёл і раслін, якія ўдзельнічаюць ва ўнутрыклетачных працэсах пераварвання бялкоў, ліпідаў і нуклеінавых кіслот.