Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

легітымі́зм

(фр. légitimisme, ад лац. legitimus = законны, правамерны)

палітычны кірунак у Зах. Еўропе ў 19 — пач. 20 ст. (пераважна ў Францыі), які прызнаваў спадчыннае права якой-н. дынастыі на ўладу.

легітымі́раваць

(с.-лац. legitimare)

прызнаваць законам.

легітымі́ст

(фр. légitimiste, ад лац. legitimus = законны, правамерны)

прыхільнік легітымізму, манархіст.

легіты́мны

(лац. legitimus)

законны, правамерны.

легіяне́р

(фр. legionnaire, ад лац. legionarius = які належыць да легіёна)

воін, салдат легіёна.

лего́рн

(англ. leghom, ад Leghom = Ліворна)

парода яйцаноскіх курэй з белым апярэннем.

ле́гуа

(ісп. legua)

мера даўжыні ў краінах Лац. Амерыкі (ад 4 да 6,6 км).

ледэбуры́т

[ад ням. A. Ledebur = прозвішча ням. металурга (1837—1906)]

структурная састаўляючая жалезавугляродзістых сплаваў, механічная сумесь аўстэніту і цэментыту.

ледэры́н

(ад ням. Leder = скура)

баваўняная тканіна з лакавым пакрыццём, якая імітуе скуру.

ле́ер

(гал. leer = пераносная лесвіца)

мар. агароджа (з тросаў, металічных труб) уздоўж бартоў, вакол люкаў на суднах, а таксама трос для мацавання некаторых парусоў.