Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

метыса́цыя

(фр. métisation)

антр. змешванне розных чалавечых рас паміж сабой.

метыяні́н

[ад ме(тыл) + гр. theion = сера]

серазмяшчальная незаменная амінакіслата, якая ўваходзіць у склад жывёльных і раслінных бялкоў.

метэа-

[ад метэа(ралагічны)]

першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцце «метэаралагічны».

метэаінфарма́цыя

(ад метэа- + інфармацыя)

звесткі аб атмасферных з’явах.

метэапаты́чны

(ад метэа + гр. pathos = пакута, хвароба);

м-ая рэакцыя — паталагічная рэакцыя арганізма на змены надвор’я.

метэарагра́фія

(ад гр. meteora = атмасферныя з’явы + -графія)

апісанне змен, якія адбываюцца ў атмасферы, пры дапамозе метэарографа.

метэараке́та

(ад метэа- + ракета)

лятальны апарат для даследавання параметраў (тэмпературы, ціску) і фізічных працэсаў у верхніх слаях атмасферы.

метэаралагі́чны

(ад метэаралогія)

звязаны з метэаралогіяй (напр. м-ыя назіранні).

метэаралі́т

(ад метэор + -літ)

тое, што і аэраліт.

метэарало́гія

(ад гр. meteora = атмасферныя з’явы + -логія)

навука аб складзе і будове зямной атмасферы і аб працэсах і фізічных з’явах, якія адбываюцца ў ёй.