Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

метрыяпа́тыя

(гр. metriopatheia, ад metrios = умераны + pathos = страсць)

умеранасць у пачуццях як паняцце старажытнагрэчаскай этыкі.

метыза́цыя

(фр. métisation)

скрыжаванне розных парод жывёлы (у межах аднаго віду), а таксама розных сартоў раслін для паляпшэння старой або вывядзення новай пароды, сорту.

меты́л

(фр. methyle)

састаўная частка многіх арганічных злучэнняў, аднавалентны радыкал 2 з трох атамаў вадароду і аднаго атама вугляроду.

меты́лавы

(ад метыл);

м. спірт — тое, што і метанол.

метыламана́ды

(н.-лац. methylomonadaceae)

сямейства бактэрый, здольных атрымліваць энергію толькі за кошт выкарыстання аднавугляродных арганічных злучэнняў метану або метанолу.

метыламі́н

(ад метыл + аміны)

арганічнае злучэнне, газ з рэзкім непрыемным (аміячным) пахам; выкарыстоўваецца ў фармацэўтычнай і хімічнай вытворчасці.

метылара́нж

(ад метыл + фр. orange = апельсінавы)

арганічны сінтэтычны фарбавальнік; выкарыстоўваецца як індыкатар, які набывае ў кіслым асяроддзі чырвоны колер, а ў шчолачным жоўты.

метылбензо́л

(ад метыл + бензол)

тое, што і талуол.

метылвіяле́т

(ад метыл + фр. violet = фіялетавы)

арганічны фарбавальнік, крышталічны парашок з зялёным металічным бляскам; выкарыстоўваецца ў паліграфічнай, тэкстыльнай і інш. прамысловасцях.

метыле́н

(фр. méthyléne)

састаўная частка многіх арганічных злучэнняў, двухвалентны радыкал1 2 з двух атамаў вадароду і аднаго атама вугляроду.