Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

калькуля́цыя

(лац. calculatio)

вылічэнне сабекошту, пакупной і прадажнай вартасці тавару.

кальма́р

(фр. calmar)

марскі драпежны галаваногі малюск атрада дэкаподаў мяса многіх відаў з’яўляецца каштоўным харчовым прадуктам.

кальмата́ж

(фр. cohnatage, ад лац. colmata = насып)

1) прыроднае або штучнае асяданне мулу на ўчастку зямлі, у выніку чаго ўтвараецца новы пладаносны слой;

2) прыроднае або штучнае ўмыванне гліністых або мулістых часцінак у поры грунту, што памяншае фільтрацыю вады праз сценкі каналаў, вадаёмаў.

кальмата́цыя

(ад фр. colmater = наглейваць)

тое, што і казьматаж.

кальпаскапі́я

(ад гр. kolpos = похва + -скапія)

метад даследавання жаночых палавых органаў пры дапамозе кальпаскопа.

кальпаско́п

(ад гр. kolpos = похва + -скоп)

прыбор для даследавання жаночых палавых органаў, які стварае штучнае асвятленне і павелічэнне ў 20—30 разоў.

кальпі́т

(ад гр. kolpos = похва)

тое, што і вагініт.

кальра́бі

(ням. Kohlrabi)

разнавіднасць агароднай капусты з патаўшчэннямі на сцябле.

кальра́ўшыя

(н.-лац. cohlrauschia)

травяністая расліна сям. гваздзіковых з вострым лісцем і ружовымі або чырвона-ліловымі кветкамі ў галоўчатых суквеццях, пашыраная ў Сярэд. Еўропе, Малой Азіі; на Беларусі заносная.

кальсо́ны

(фр. caleçons)

споднія мужчынскія штаны; споднікі.