Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

трыто́н2

(фр. triton, ад гр. tritonos = складзены з трох тонаў)

муз. інтэрвал, які мае аб’ём у тры тоны (павялічаная кварта або паменшаная квінта).

трыто́н3

(ад трытый)

ядро атама трытыю.

тры́тый

(н.-лац. tritium, ад гр. tritos = трэці)

цяжкі радыеактыўны ізатоп вадароду, ядро якога складаецца з пратона і двух нейтронаў.

трыумві́р

(лац. triumvir, ад tres, trium = тры + vir = мужчына)

удзельнік трыумвірату.

трыумвіра́т

(лац. triumviratus, ад tres, trium = тры + vir = муж)

1) саюз трох палітычных дзеячаў у Стараж. Рыме перыяду заняпаду рэспублікі (1 ст. да н.э.), які імкнуўся захапіць вярхоўную ўладу;

2) перан. тры асобы, якія аб’ядналіся для сумеснай дзейнасці.

трыу́мф

(лац. triumphus)

1) урачыстая сустрэча палкаводца-пераможцы ў Стараж Рыме;

2) бліскучы поспех, урачыстасць з выпадку выдатнай перамогі.

трыумфава́ць

(лац. triumphare)

радавацца, весяліцца з прычыны перамогі над кім-н., з поваду поспеху ў чым-н.

трыумфа́льны

(лац. triumphalis)

1) урачысты, пераможны, які праходзіць з незвычайным уздымам (напр. т-ае шэсце);

2) збудаваны ў гонар якой-н. перамогі, урачыстасці (напр. т-ая арка).

трыумфа́тар

(лац. triumphator)

1) палкаводзец-пераможца, якога ўрачыста сустракалі ў Стараж. Рыме;

2) перан. той, хто дасягнуў бліскучага поспеху, выдатнай перамогі.

трыфалія́та

(ад лац. tres = тры + foliatus = лістковы)

дрэвавая або кустовая расліна сям. рутавых, якая выкарыстоўваецца як прышчэпа для ўсіх цытрусавых, а таксама для стварэння жываплотаў.