Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

трэбу́ксія

(н.-лац. trebouxia)

аднаклетачная зялёная водарасць сям. барадынелавых, якая існуе пераважна як фікабіёнт лішайнікаў, некаторыя віды трапляюцца ў вільготных месцах на кары дрэў.

трэгало́за

(англ. trehalose, фр. trehalose, з тур.)

дыцукрыд, утвораны дзвюма рэшткамі глюкозы.

трэ́джэн

(англ. trudgen)

спосаб плавання вольным стылем, які па тэхніцы нагадвае кроль.

трэд-юніёны

(англ. tradeunions, ад trade = рамяство, прафесія + union = аб’яднанне, саюз)

прафесіянальныя саюзы ў Англіі, якія на аснове калектыўнага членства ўваходзяць у лейбарысцкую партыю.

трэд-юніяні́зм

(англ. tradeunionism)

плынь у рабочым руху, якая лічыць сваёй задачай барацьбу за ажыццяўленне эканамічных патрабаванняў рабочых, не закранаючы асноў капіталізму.

трэйба́рыя

(н.-лац. treubaria)

аднаклетачная зялёная водарасць сям. трэйбарыевых, якая пашырана ў планктоне і бентасе прэсных вадаёмаў.

трэ́йдэр

(англ. trader)

1) прадстаўнік брокера, які прымае заказы ад імя фірмы на продаж і куплю;

2) работнік брокерскай фірмы, які непасрэдна выконвае заказы кліентаў на куплю-продаж акцый у гандлёвай зале біржы.

трэ́йлер

(англ. trailer, ад trail = цягнуць)

1) прычэп для перавозкі цяжкіх грузаў;

2) цягач з прычапнымі вазкамі.

трэк

(англ. track)

1) спартыўнае збудаванне з кругавой трасай для трэніровак і спаборніцтваў па вела- і мотаспорту;

2) фіз. след, які пакідае зараджаная часціца ў рэчыве.

трэль

(іт. trillo)

1) муз. пералівістае дрыжачае гучанне, якое ўтвараецца хуткім чаргаваннем двух суседніх тонаў (гл. мелізмы);

2) пералівістыя гукі; частыя гукі.