Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

-трапія, -тропія

(гр. trope = паварот, напрамак)

другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на сувязь з паняццямі «паварот», «змена», «пераўтварэнне».

трог

(ням. Trog = літар. ночвы)

горная даліна карытападобнай формы, апрацаваная ледніком.

тро́ліус

(н.-лац. trollius)

травяністая расліна сям. казяльцовых з пальчата-рассечаным лісцем; расце на вільготных лясных палянах, узлесках; пярэсна.

троль

(шв. troll)

надпрыродная істота ў скандынаўскай міфалогіі (часцей волат), звычайна варожая людзям.

тромб1

(гр. thrombos)

згустак крыві, які ўтвараецца ў крывяносных сасудах (гл. таксама трамбоз).

тромб2

(іт. tromba = труба)

магутны смерч над сушай у выглядзе цёмнага слупа, што спускаецца з навальнічнай хмары; на сваім шляху робіць катастрафічныя разбурэнні (гл. тарнада).

тромбакіна́за

(ад тромб1 + гр. kineo = рухаю)

тое, што і тромбапласцін.

тромбапласці́н

(ад тромб1 + гр. plastos = вылеплены)

рэчыва, якое паскарае згусанне крыві; змяшчаецца ў тканкавым соку і крывяных цельцах, бярэ ўдзел у ператварэнні пратрамбіну ў трамбін.

тромбартэрыі́т

(ад тромб1 + артэрыіт)

запаленне артэрыі, якое суправаджаецца яе трамбозам.

тромбатрапі́н

(ад тромб1 + гр. trope = паварот, змена)

бялок, які выпрацоўваецца ў печані, цыркулюе ў плазме крыві, патрэбны для ўтварэння актыўнага тромбапласціну.