Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

металіза́цыя

(ад метал)

нанясенне металічнага пакрыцця на паверхню вырабу з мэтай надання яму пэўных уласцівасцей.

металімніён

(ад мета- + гр. limnion = азярцо)

слой вады ў вадаёмах, у межах якога тэмпература летам рэзка паніжаецца з павелічэннем глыбіні, а шчыльнасць вады ўзрастае.

метало́гіка

(ад метал + логіка)

тэорыя даследавання сістэмы і паняцця сучаснай фармальнай логікі.

метало́ід

(ад метал + -оід)

хімічны элемент, які не адносіцца да металаў; устарэлая назва неметалаў.

металу́рг

(ням. Metallurg, ад гр. metallurgos = рудакоп, металіст)

спецыяліст па металургіі.

металу́ргія

(ням. Metallurgie < с.-лац. metallurgia, ад гр. metallurgeion = месца апрацоўкі металу)

1) галіна цяжкай прамысловасці, якая займаецца выплаўкай металаў з руд і іншых матэрыялаў, іх першаснай апрацоўкай;

2) навука аб спосабах прамысловай выплаўкі і апрацоўкі металаў.

метамарфі́зм

(ад мета- + -марфізм)

працэс пераўтварэння структуры і хімічнага саставу горных парод пад уздзеяннем фізічных і хімічных фактараў.

метамарфо́за

(фр. métamorphose < лац. metamorphosis, ад гр. metamorphosis = пераўтварэнне)

1) біял. пераход адной формы развіцця ў другую са змяненнем знешняга выгляду і функцый (напр. м. вусеня ў матыля);

2) значная перамена, істотнае змяненне.

метаматэма́тыка

(ад мета- + матэматыка)

навука, якая вывучае фармалізаваныя матэматычныя тэорыі.

метаме́ры

(адмета- + -мер)

падобныя паміж сабой часткі (членікі) цела метамерных (гл. метамерыя 1) жывёл; сегменты.