Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

калі́пса

(ісп. calypso, ад гр. Kalypso = імя адной з німф у старажытнагрэчаскай міфалогіі)

1) народная імправізаваная песенна-танцавальная форма вострава Трынідад;

2) парны танец эратычнага характару, пашыраны на гэтым востраве.

каліптраге́н

(ад гр. kalyptra = пакрывала + -ген)

утваральная тканка раслін, якая размешчана ў конусе нарастання кораня і дае пачатак каранёваму чахольчыку.

калі́т

(н.-лац. colitis, ад гр. kolon = абадочная кішка)

запаленне слізістай абалонкі тоўстай кішкі.

каліта́

(тат. kalta)

1) вялікі кашалёк, сумка для грошай (у 14—18 ст.);

2) сумка, торба (у народных гаворках).

калі́ф

(ар. chalifa = спадчыннік, наступнік)

тое, што і халіф.

каліфары́ды

(н.-лац. calliphoridae)

сямейства насякомых атрада двухкрылых; некаторыя віды — пераносчыкі ўзбуджальнікаў інфекцыйных хвароб чалавека і дамашніх жывёл; сінія мясныя мухі.

каліфа́т

(ад каліф)

тое, што і халіфат.

каліфо́рній

(н.-лац. californium, ад англ. Califomia = назва штата ў ЗША)

штучна атрыманы радыеактыўны хімічны элемент, які адносіцца да актыноідаў.

калі́цыум

(н.-лац. calicium)

накіпны сумчаты лішайнік сям. каліцыевых, які трапляецца ў цяністых лясах на кары хвойных і лісцевых дрэў, гнілых пнях.

каліцэ́ла

(н.-лац. calycella)

сумчаты грыб сям. гелоцыевых, які развіваецца на ствалах паваленых дрэў.