Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

шэрл

(ням. Schorl)

чорны жалезісты турмалін.

шэры́ф1

(англ. sheriff)

службовая асоба ў Англіі, ЗША і Ірландыі, якая выконвае ў сваёй акрузе адміністрацыйныя і судовыя функцыі.

шэры́ф2

(ар. šarīf)

асоба знатнага паходжання ў мусульманскіх краінах, што вядзе свой радавод ад заснавальніка ісламу Магамета.

шэф

(фр. chef)

1) кіраўнік, начальнік у адносінах да падначаленых;

2) прадпрыемства, установа або арганізацыя, якая пастаянна дапамагае іншым калектывам.

шэ́фен

(ням. Schöffen)

прысяжны ў феадальным і буржуазным судзе, які вырашае справы сумесна з суддзёй.