Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сферо́псіс

(н.-лац. sphaeropsis)

недасканалы грыб сям. шаравідкавых, які ўзбуджае чорны рак яблыні і грушы.

сферы́дыі

(ад гр. sphaira = шар + eidos = выгляд)

органы раўнавагі ў марскіх вожыкаў.

сферы́ты

(ад гр. sphaira = шар)

акруглыя крышталічныя ўтварэнні ў раслінных клетках.

сферы́чны

(гр. sphairikos)

1) які мае форму сферы, шара;

2) размешчаны на сферы, характэрны для яе паверхні;

с-ая астраномія — раздзел астраноміі, які вывучае бачны рух свяцілаў на нябеснай сферы.

сфігмагра́ма

(ад гр. sphygmos = пульс + -грама)

крывая, якая з’яўляецца графічным адбіткам біцця пульсу.

сфігмагра́фія

(ад гр. sphygmos = пульс + -графія)

графічны запіс біцця пульсу з дапамогай сфігмографа.

сфігмамано́метр

(ад гр. sphygmos = пульс + манометр)

прыбор для вымярэння крывянога ціску.

сфігмо́граф

(ад гр. sphygmos = пульс + -граф)

прыбор для графічнай рэгістрацыі біцця пульсу.

сфінкс

(гр. sphinks)

1) гіганцкая каменная фігура ляжачага льва з чалавечай галавой як увасабленне магутнасці фараона ў Стараж. Егіпце;

2) крылатая істота з тулавам льва і галавой жанчыны ў старажытнагрэчаскай міфалогіі;

3) перан. загадкавая істота, незразумелы чалавек;

4) малпа з роду павіянаў з доўгай чырванавата-карычневай поўсцю; гвінейскі павіян;

5) буйны матыль сям. бражнікаў, мёртвая галава.

сфінктры́на

(н.-лац. sphinctrina)

сумчаты лішайнік сям. каліцыевых, які селіцца на лішайніках з роду пертузарыя.